Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
⁉️Чыё віншаванне глядзелі больш: Ціханоўскай ці Лукашэнкі? Давайце разбірацца! Паглядзім толькі паказчыкі ў ютубе. Выступ Святланы Ціханоўскай паказвалі 4 каналы. І вось якія лічбы па стану на сённяшні вечар: — 260 тысяч праглядаў на яе Youtube-канале; — 165 тысяч на канале «Краіна для жыцця»; — 79 тысяч на Еўрарадыё; — 52 тысячы на «Белсат NEWS». Агулам — 556 тысяч праглядаў толькі на 4-х каналах у ютубе. Адзначым, што ў мінулым годзе зварот Ціханоўскай сабраў 711 тысяч праглядаў за першыя суткі. Выступ Лукашэнкі таксама паказвалі на 4-х каналах. І вось паказчыкі на сённяшні дзень: — 281 тысяча праглядаў на канале БелТА; — 183 тысячы на АНТ; — 99 тысяч у БТ; — 37 тысяч на СТБ. Агулам — 600 тысяч праглядаў. Але ёсць нюансы. Большасць каментароў нагадваюць ботаў, сярод гэтых гледачоў — большасць расіяне. Але самае цікавае — гэта суадносіны лайкаў і дызлайкаў. Ютуб зараз не паказвае негатыўныя рэакцыі, але колькасць 👎 можна адсачыць. Калегі з «Еўрарадыё» заўважылі, што ў Лукашэнкі амаль аднолькавая колькасць лайкаў і дызлайкаў, а ў Ціханоўскай падабаек у 30 разоў больш, чым мінусаў. Не трэба забываць, што, на жаль, віншаванне Ціханоўскай пакуль не паказваюць па ТБ, але шмат сумленных беларусаў заходзяць на ютуб, каб паглядзець, што там сказаў стары дыктатар і паставіць дызлайк, але тым самым вы таксама павялічваеце ахопы. Лепш зусім праігнараваць відэа. Мая краіна Беларусь