Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
🎶 Што паслухаць перад Новым годам? Канал пра беларускую музыку КЛІК зрабіў плэйліст з лепшымі рэлізамі 2022 году. У яго ўвайшлі ажно 100 песень! Паслухаць можна ў Spotify і YouTube Music. Прыемна, што ў топ-3 увайшлі толькі беларускамоўныя песні: РСП — «Ровар» NaviBand — «Свяці» IvaSativa — «Коса». Таксама сёння новы кліп выпусцілі хлопцы з «ДайДарогу» на песню «Экстрэміст» — і яна прысвячаецца ўсім экстрэмістам беларусам! А нашыя сябры з Botanic Project выпусцілі ажно цэлы альбом — «Матрица». Ён дасяжны на ўсіх лічбавых пляцоўках. Нягледзячы ні на што, беларуская музыка працягвае жыць і дарыць нам шыкоўныя песні. Захоўвайце гэты пост, дасылайце сябрам і ўключайце цудоўны плэйліст, калі будзеце рыхтавацца да Новага Году. Слухайце і шануйце сваё! Мая краіна Беларусь