Павялічылася колькасць адмоў беларусам у выдачы гуманітарных віз унутры Польшчы.
Гэта заўважыў Цэнтр беларускай салідарнасці:«Даволі шмат адмоў прыходзіць. Калі чалавек атрымлівае адмову, ён нават не ведае, з якой прычыны яе атрымаў. Часцей за ўсё адзначаецца падазрэнне, што віза будзе выкарыстоўвацца не па мэтавым прызначэнні. Аднак апошнім часам сітуацыя трошкі палепшылася», — паведаміла юрыст ЦБС
Часцей за ўсё падставай для адмовы ў выдачы візы можа служыць паездка ў Беларусь пры наяўнасці папярэдняй падобнай візы, а таксама недастатковая колькасць вольных старонак у пашпарце.
Учора мы пісалі, што для беларусаў працягнута магчымасць падачы заяўкі на гуманітарную візу для тых, хто знаходзіцца ў Польшчы.
Мая краіна Беларусь