🇬🇪Сям’ю беларусаў прымусілі пакінуць Грузію. Прычыны невядомыя
Як паведамляе@radiosvaboda, сям’я пераехала ў Грузію з Беларусі не па палітычных прычынах. І нават набыла сабе кватэру тут.
Паводле грузінскага заканадаўства, беларусам можна легальна жыць у Грузіі год, пасля чаго трэба выехаць з краіны, каб «абнуліць» тэрмін знаходжання. Часцей за ўсё беларусы выяжджаюць у Турцыю ці Расію.
Жонка з дзіцём так і зрабіла, паехаўшы ў Турцыю, каб «ануляваць» свой тэрмін, бо раней ім анулявалі дазвол на жыхарства. Але на мяжы іх развярнулі грузінскія памежнікі. А праз чатыры дні вайскоўцы прыйшлі да мужа, які разам з дзіцём застаўся ў Грузіі, і загадалі яму збіраць рэчы і пакідаць краіну.
Па інфармацыі @radiosvaboda, гэта не адзінкавы выпадак, калі беларусаў не пускаюць у Грузію пасля кароткачасовага выезду для «абнулення» тэрміну знаходжання на тэрыторыі краіны.
Калі вы ці вашыя знаёмыя сутыкаліся з такой праблемай, напішыце нам у @@MKBelbotМая краіна Беларусь