⚽️ Стала вядома, хто ўваходзіць у «чорны спіс» у беларускім футболе
«Трыбуне» сталі вядомы прозвішчы 49 «непажаданых» гульцоў. 43 з іх — здымаліся ў відэа супраць гвалту. Некаторыя таксама прымалі ўдзел у акцыях пратэсту, а таксама выказваліся ў сацсетках. У спісе шмат гучных імёнаў па беларускіх мерках — Гутар, Стасевіч, Няхайчык, Філіпенка ды іншыя. Ёсць рэкамендацыі для беларускіх клубаў не падпісваць кантракты з усімі гэтымі гульцамі.
Але былі ў спісе і некалькі гульцоў, якія публічна не выказваліся пра палітычныя падзеі, а нават падпісвалі «праўладны ліст». Але гэта не ўратавала іх ад патраплення ў бан.
У чарговы раз падцвердзілася: калі паміж свабодай і хлебам абіраюць апошняе, у выніку губляюць і свабоду, і хлеб.Крыніца | Мая краіна Беларусь