«Наша Беларусь — паўсюль!» — беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў адказаў на меркаванне Валера Карбалевіча:
«Па-першае, сапраўды, зараз цалкам слушна казаць пра тое, што паралельна існуюць Беларусь і Беларуссія. Першая – хаця і прыгнечаная, але прагнучая зменаў, панавання закону, бясьпекі і нейкіх свабодаў. І другая – задаволеная існуючым ладам жыцця, прасякнутая шанаваннем дзяржавы і ўхваляючая гвалт.
Але – і гэта па-другое – гэтыя дзьве Беларусі, яны не падзеленыя межамі. Наадварот – яны існуюць менавіта на адной акупаванай зямлі, на тэрыторыі адной і той жа Рэспубліцы Беларусь. Гэта прынцыповы момант!
Спадар Карбалевіч піша: “Беларусь у эміграцыі і лукашэнкаўская Беларусь — дзьве розныя цывілізацыі”. З аднаго боку, гэта нібыта так. Але з іншага – нельга запісваць ўсіх, хто ёсьць у Беларусі, у лукашэнкаўскія ябацькі! Калі мы зараз не бачым наяўных праяў супраціву ў Беларусі, гэта не значыць, што яго няма і ўсе ў Беларусі “перагарнулі старонку”. Беларусы не замірыліся, штоб не вычвараў рэжым у краіне. Беларусы трываюць і кожны робіць свій супраціў – інакш рэпрэсіі не пайшлі на новы віток і ўсе б пляскалі ў далонькі расейскім танкам.
Так, рэжым разбурае, зацікае і выціскае ўсё, што можна. Але ж не, не пануе Беларуссія ў Беларусі. І так сцвярджаць – гэта не тое што не адпавядае рэчаіснасьці, але і наўпрост абражаць тых, хто жыве, трывае і змагаецца на роднай зямлі!
Як можна запісваць у “лукашэнкаўцаў” сваякоў зняволеных?
Як можна запісваць у “лукашэнкаўцаў” чальцоў размеркаванага сеціва Беларускага Гаюна?
Як можна запісваць у “лукашэнкаўцаў” тых, кто кожны дзень рызыкуе трапіць за краты, але робіць свю пачэсную беларускую справу – там, дзе ёсьць, з тымі сіламі, якіе мае? Хто малюе, сумленна вучыць дзяцей, піша навуковыя артыкулы ці свой летапіс супраціву…
Я не разумею.
Я разумею іншае: антылукашэнкаўская Беларусь, наша Беларусь – яна паўсюль. Незалежна ад межаў. І мы мусім яе ўмацоўваць, праз узаемны давер і павагу адзін да аднаго надаючы ёй моцы і веры.
Па-трэцяе, я б не ідэалізаваў усіх, хто з’ехаў. Розных беларусаў хапае ў замежжы, ня толькі змагары там і шчырыя прыхільнікі беларушчыны. Ёсьць сярод іх і шчырыя прагматыкі эканамічнага профілю, і ябацькі сустракаюцца, і “чырвоныя чалавекі”, і “рускамірцы”…
Са спадаром Карбалевічам я згодны ў тым, што на беларусах замежжа зараз падвоенная адказнасьць за беларушчыну – за сябе, і за тых, хто зараз ня можа сказаць беларускае слова, узяць бел-чырвона-белы сьцяг ці наляпіць на сваю машыну “Пагоню”. Вельмі шмат што ад нас залежыць. Але чаго мы – і самі, і ўсе нашыя высілкі – будзем вартыя без тых, хто зараз трывае і трымае беларушчыну ў Беларусі?
Таму – мая павага тым, хто зараз у Беларусі. Мой паклон вам за вашу мужнасьць, моц і веру!
Жыве Беларусь!»
З кім вы больш згодны?Мая краіна Беларусь