Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Польшча будзе прызнаваць беларускія дыпломы аб адукацыі, нягледзячы на скасаванне рэжымам Лукашэнкі беларуска-польскага пагаднення Гэта абмеркавалі прадстаўнікі Пераходнага Кабінета з польскім урадам. Таксама абмеркавалі магчымасць сумеснага з польскімі ўладамі рашэння, якое б зрабіла апастылі ад беларускіх уладаў непатрэбнымі, а адсутнасць сертыфіката ЦТ — не перашкаджала б пры паступленні ў Польшчы беларускім абітурыентам, калі яны не могуць яго атрымаць з-за рэпрэсій ці іншых паважных прычын. Было разгледжана пытанне рэпрэсаваных навучэнцаў беларускіх каледжаў. Кабінет дамовіўся, што яны распрацуюць працэдуру, па якой рэпрэсаваныя беларускія студэнты змогуць дабіцца для сваёй няскончанай беларускай сярэднеспецыяльнай адукацыі статусу скончанай, што дасць ім магчымасць працягнуць навучанне ў Польшчы. Крыніца | Мая Краіна Беларусь