ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). У «Акадэмкнізе» прадаюць кніжку-размалёўку на беларускай мове. Але ёсць нюанс. Колькасць памылак — п
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
У «Акадэмкнізе» прадаюць кніжку-размалёўку на беларускай мове. Але ёсць нюанс. Колькасць памылак — проста жах! Чытач @citydogby набыў дзіцячую размалёўку ў падарунак. І калі прыйшоў дадому, то вырашыў пагартаць і здзівіўся ад колькасці памылак. Размалёўка гомельскага выдавецтва «Палесдрук» выдадзена накладам 5000 асобнікаў! Чытач атрымаў адказ на сваю гісторыю ад дырэктаркі «Акадэмкнігі». Каб зняць з продажу прадукцыю, якая не адпавядае якасці, дастаткова паведаміць пра наяўнасць памылак у кнізе па тэлефоне. Кнігарня ў такім выпадку павінна абавязкова праверыць усю партыю, зняць з продажу гэты тавар і паведаміць у выдавецтва пра памылкі. Таксама кнігарня праверыць іншы тавар гэтага выдавецтва. Бракаваны тавар пакупнік мае права вярнуць у краму цягам двух гадоў. Крыніца | Мая краіна Беларусь