Праўда Катыні баліць лукашэнкаўцам
На Вайсковых могілках у Горадні «невядомыя» пашкодзілі мемарыяльны знак Катынскі крыж і сарвалі таблічкі з надпісамі на польскай і беларускай мовах. Пра гэта паведаміў Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.
Гэта чарговы прыклад, як лукашэнкаўцы змагаюцца з могілкамі і помнікамі, якія несумяшчальныя з ідэалогіяй русского мира.
Катынскі расстрэл – гэта савецкае злачынства, здзейсненае ў 1940 годзе, у выніку якога камуністы расстралялі 22 тысяч прадстаўнікоў эліт даваеннай Польшчы, у тым ліку беларусаў. Адным з расстраляных быў дзядуля забітага лукашэнкаўцамі палітзняволенага Вітольда Ашурка.
Мая Краіна Беларусь