4 снежня Беларуская Дыяспара Беластока зладзіла акцыю салідарнасці з лідэркай беларускіх пратэстаў Марыяй Калеснікавай асуджанай лукашэнкаўскім рэжымам на 11 гадоў турмы і ўсімі беларускімі палітзняволенымі.
Беларусы Беластока з бел-чырвона-белымі сцягамі , плакатамі ў абарону незалежнасці, партрэтамі забітых і палітвязьняў сабраліся на акцыю ля Генеральнага консульства Беларусі на вуліцы Вольнай Беларусі.
«Мы памятаем пра кожнага забітага і зняволеннага ў Беларусі прыйдзе час, калі кожны адкажа за свае дзеянні.»
Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!