⚔️ Падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўцы зьнішчылі або вывезьлі да траціны беларускага насельніцтва
Выдатны польскі гісторык Анджэй Новак даў інтэрв'ю Зміцеру Гурневічу. У артыкуле тлумачыцца імперская сутнасць расіян, чаму мы іншыя і ўсё гэта з гістарычнымі прыкладамі. Вашай увазе пару думак:
📌 На гэтым страху, што яны аддадуць Беларусь беларусам, Украіну – украінцам, грунтуецца сіла імпэрскай мэнтальнасьці Расеі
📌 Сталін у 1934 годзе арыентаваў бальшавіцкую сыстэму на адкрытую нэаімпэрскую сыстэму, дзе ёсьць герархічна найважнейшае ядро – Расея
📌 Пуцін гэтага не стварыў, ён сам зьяўляецца прадуктам гэтай імпэрскай традыцыі
📌 У беларусаў, украінцаў, народаў Балтыі ўсё інакш, бо яны фармаваліся шчыльна з заходняй традыцыяй, дзе існуе закон, які абмяжоўвае гвалт. У Менску і Кіеве ёсьць помнікі Магдэбурскаму праву, а мясцовае самакіраваньне – гэта магутны элемэнт свабоды. Ёсьць яшчэ адзін фактар – адсутнасьць моцнай сувязі Каталіцкай царквы і дзяржавы. У вас няма такой сакралізацыі ўлады, як у Расеі