24 лістапада 1996 года быў праведзены нелегітымны рэферэндум
Рэферэндуму магло і не адбыцца, бо парламент запусціў працэдуру імпічменту, а Канстытуцыйны Суд прызнаў неадпаведнасць прапаноў з пункту гледжання Канстытуцыі. Але на дапамогу Лукашэнку прыбыла Расія. І гэта было не пры Пуціне, а "дэмакраце" Ельцыне.
Тры дні да рэферэндуму ў Менск прыляцеў прэм'ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін з двума высокапастаўленымі чыноўнікамі, пачаліся перамовы і ў выніку наіўныя левыя (камуністы і аграрнікі) паверылі Расіі ды Лукашэнку. Сфальсіфікаваны рэферэндум адбыўся, а Вярхоўны Савет быў знішчаны.
Прадстаўнік БНФ Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў тады: "Рашэньні, прынятыя сёньня ўначы, не былі вялікай нечаканасьцю. На вялікі жаль, ужо дзьвесьце гадоў намі кіруюць з Масквы. І натуральна, зараз маскоўскія гаспадары былі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць тут рэжым Лукашэнкі".
На здымках пратэсты супраць нелегітымнага рэферэндуму 1996 года.
Гісторыя | Мая краіна Беларусь