Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
#ад_рэдактара 🤔 ДА ЧАГО ТУТ ПУШКІН? Носьбітам пастсавецкай сыстэмы, што працягвае трансліраваць беларуская школа, цяжка ўявіць: «а як жа гэта, бяз Пушкіна?» Але праўда такая, што Пушкін, як і ўся расейская літаратура, ды й сама расейская мова – не храмасома: неяк 7.7 мільярдаў людзей на плянэце жывуць, ня ведаючы Пушкіна – і нічога, не паміраюць. Больш за тое, туды, дзе ня ведаюць «народнага паэта Эфіопіі і Эрытрэі», ня лезуць рускія танкі, каб хутчэй вызваліць носьбітаў «глыбіннага культурнага коду» ад электрычнасьці, цяпла й самога жыцьця. Чытайце сусьветную літаратуру: ангельскую, французскую, нямецкую, каб усьвядоміць, што «усё гэта – аказваецца – ужо было» ды яшчэ на сто год раней. Ці пацікаўцеся кітайскай паэзіяй, дзе гулялі ў словы яшчэ да нашае эры. І, канечне, чытайце сваё! Бо яно – пра нас, пра нашых продкаў, пра нашае карані, пра тое, што хвалявала такіх як мы – толькі на сто, дзьвесьці гадоў раней. А Пушкін нам навошта? Пра нас ён, калі і пісаў, дык толькі апраздваў расейскі прыгнёт беларусаў. Ці гэта той код, які мы хочам насіць у сабе? А хто надалей шукае «харошых рускіх» у расейскай літаратуры – гляньце Андрэя Хадановіча. @MKBelarus #культура