📚 Топ кніг ад беларуса, які перажыў Бучу!
Сёньня ў нашае рубрыцы #што_пачытаць беларускі паэт Сяржук Прылуцкі, які перажыў разам з жонкаю й дзіцём акупацыю Бучы, прапануе свой «топ» кніг, якія мусіць прачытаць кожны беларус:
📚 Алесь Разанаў. Шлях 360 / Каардынаты быцьця;
📚 Чэслаў Мілаш. Скуты розум;
📚 Ганс фон Дах. Татальны супраціў / Тэхніка бою;
📚 Уладзімер Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім / Быў.Ёсьць.Буду;
📚 Яраслаў Гашэк. Прыгоды Швэйка;
📚 Тыматы Снайдэр. Крывавыя землі;
📚 Тадэвуш Ружэвіч (усе вершы);
📚 Ганна Арэнд. Банальнасьць зла;
📚 Славенка Дракуліч. Як мы перажылі камунізм і нават не сьмяяліся / Яны б і мухі не пакрыўдзілі;
📚 Багуміл Грабал (чым больш, тым лепш);
📚 Лорд Байран (хоць што-небудзь);
📚 Чарльз Букоўскі (без яго было б цяжка).
💬 Чыталі нешта з гэтага? Распавядзіце ў каментарах👇
Мая Краіна Беларусь – чытай, але ня Пушкіна!