Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
А Вы ведалі, што Міхась Чарот, між іншым, аўтар «Купалінкі»? Распавядзем трошкі пра таго самага бунтарнага камуніста, якога баяліся нават самі камуністы! Нарадзіўся хлопчык у Рудзенску. Пра яго казалі, што ён мог «добрай аплявухай» супакоіць усіх хэйтараў у сэмінарыі. У хлопца з нізоў не было забагата выбару, таму ягоная дарога пайшла ў рэвалюцыю ды бальшавіцкую дзейнасць. Пазней ён быў кіраўніком «Маладняку», што стала натхненнем для пралетарскай літаратуры, яшчэ пазней – галоўным рэдактарам «Савецкай Беларусі». Так, гэта той самы Міхась Чарот, які напісаў «Купалінку» ды «Босыя на вогнішчы», той самы, якога расстралялі разам з іншымі выбітнымі беларускімі дзеячамі. Апошні свой верш ён выдрапаў на сценах камеры, перад расстрэлам. Паслухайце ці пачытайце нешта з Чарота. Вось такія ў «Савецкай Беларусі» былі калісьці галоўныя рэдактары! Бунтар чытаць/слухаць Прысяга чытаць/слухаць 🩸 Растрэляны 29 красавіка ў 1937 годзе. #нашая_гісторыя #культура Мая Краіна Беларусь