А ці ведалі вы, што шэраг папулярных каналаў, якія распавядаюць пра сусветна вядомыя гурты і музыкаў, вядуць беларусы?
Трымайце падборку ад @by_culture!
1️⃣ Лонгплей — першае відэа на канале з’явілася ў красавіку 2020-га і за гэты час было апублікавана больш за 100 выпускаў. Некаторыя з іх сабралі больш за мільён праглядаў. Напрыклад, сусветныя хіты, якія «нарадзіліся» ў Беларусі, Украіне і Расіі — відэа сабрала больш за 1,4 млн праглядаў.
Вядучы канала — Аляксандр Табольскі, музыка NaviBand. У жніўні 2020-га ён зрабіў спецвыпуск, прысвечаны беларускім гуртам, у лютым 2022-га асудзіў расійскую агрэсію, а потым зрабіў выпуск з антываеннымі песнямі.
2️⃣ Лирикс і яго вядучы Іван Падрэз.
Іван спачатку таксама вёў «Лонгплей», а потым завёў свой уласны канал. У інтэрв’ю @nashaniva ён распавядаў, як вучыўся разам з Максімам Знакам, працаваў на АНТ і выратоўваў жонку і сына пасля вайны з Харкава. Пра гэта ён таксама зрабіў спецвыпуск. Самае папулярнае відэа на канале прысвечана Pink Floyd (436 тысяч праглядаў).
3️⃣ Тимофей Горунович — Цімафей даўно ў ютубе, але гэты канал завёў меньш за год таму. Пакуль там толькі 16 выпускаў і прысвечаны яны ў асноўным папулярным грутам (Queen, The Beatles, Pink Floyd). Як раз выпуск пра альбом The Wall і стаў самым папулярным (610 тысяч праглядаў).
❓А якія вы глядзіце каналы пра сусветную музыку? Распавядзіце ў каментарах!
Крыніца | Мая краіна Беларусь