ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). Сёння адзначаюцца Дзяды — чаму гэта вельмі важнае свята? Гэта адно з самых старых беларускіх святаў
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Сёння адзначаюцца Дзяды — чаму гэта вельмі важнае свята? Гэта адно з самых старых беларускіх святаў, падчас якога ўжо многія стагоддзі ўспамінаем пра нашых продкаў. Даследчыкі сцвярджаюць, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе гэты абрад захаваўся на працягу многіх вякоў. Пад канец XX ст. гэта стала таксама напамінам аб ахвярах савецкіх рэпрэсій. Ужо з канца 1980-х на Дзяды ладзіліся акцыі, якія адначасова з'яўляюцца патрыятычнымі шэсцямі. Зразумела, што гэта не падабалася камуністам, а пазней лукашыстам і найбольш яскравым прыкладам былі жорсткія разгоны мірных акцыі ў 1988 і 2020 годах. Такім чынам у Дзяды варта ўспомніць не толькі пра сваіх продкаў, але таксама тых, якія загінулі за свабоду нашай краіны. А калі ўжо Беларусь стане вольнай, Дзядам будзе вернуты статус афіцыйнага свята, як гэта было на пачатку 1990-х.