ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). Ужо не толькі могілкі Арміі Краёвай Лукашэнкаўцы ўзяліся за вандалізм у дачыненні помнікаў у памяць
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Ужо не толькі могілкі Арміі Краёвай Лукашэнкаўцы ўзяліся за вандалізм у дачыненні помнікаў у памяць жаўнераў, якія палеглі ў змаганні з бальшавікамі. Гаворка пра помнік каля вёскі Феліксава Лідскага раёна, які звязаны з ваярамі Менскага і Віленскага палкоў 1 Літоўска-Беларускай дывізіі Польскага Войска. Адметна, што гэта першы такі выпадак у дачыненні помніка да тэмы польска-бальшавіцкай вайны (1919-1920). Варта нагадаць, што ў сваёй прапагандзе, саветы прадстаўлялі гэтую вайну як супраць "белополяков", а сам акт вандалізму наступіў паля артыкула лукашэнкаўскай прапагандысткі Гладкай. Варта таксама адзначыць, што першыя саветы ў перыяд 1939-1941 гг. масава знішчалі падобныя помнікі ў Заходняй Беларусі. Мая краіна Беларусь