Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Дзіцячую кнігу сёння прызналі «экстрэмісцкай» магчыма праз колеры на адным з малюнкаў Пра гэта распавёў выдавец кнігі «Балады пра маленькi буксiр» Андрэй Янушкевіч. «Калі 16 траўня прыйшлі губазікаўцы прыйшлі ў "Кнігаўку" і пачалі канфіскоўваць кнігі, я запытаўся ў галоўнага начальніка, што не спадабалася ў кнізе нобелеўскага лаўрэата. Дзіцячы верш, апублікаваны ў 1962 годзе, тэкст не мае ніякага дачынення да Беларусі... У адказ я пачуў, што падазронай з'яўляецца афарбоўка буксіра на ілюстрацыях (?!). За ўвесь час ні мне, ні камусьці, хто меў дачыненне да выхаду, нават думка не прыходзіла асацыяваць выявы буксіра цёмна-аранжавага колеру з нашымі нацыянальнымі сімваламі. Такіх думак, нават жартам, не выказваў ніхто з нашых пакупнікоў. Не бачыў я іх і ў сацсетках. Першым, хто ўбачыў у малюнках пагрозу для беларускага рэжыму, быў вышэйзгаданы губазікавец. Здавалася, на гэтай недарэчнасці гісторыя павінна закончыцца. Але ж прасцей зганьбіцца на ўвесь свет». Мая краіна Беларусь