Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
📚Не ведаеце, дзе набыць беларускія кнігі ў Варшаве? Запрашаем на адкрыццё кніжнай выставы! Сёння ў 19:00 ў Цэнтры беларускай салідарнасці (Oleandrów 6, офіс 2) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы. Вас чакае сустрэча з беларускімі выдаўцамі, а таксама прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» і выступ Васіля Дранько-Майсюка. Там жа можна будзе набыць і беларускія кнігі. Уваход вольны! Рэжым Лукашэнкі вынішчае ў Беларусі ўсё нацыянальнае, бо бачыць у гэтым непасрэдную пагрозу для сваёй улады. Трапілі пад удар і беларускія выдаўцы, якія зараз не маюць магчымасці друкаваць кнігі на нашай Радзіме і тым самым будаваць падмурак па-сапраўднаму нацыянальнай краіны. Давайце жа не забываць родную мову. Шануйце сваё ды падтрымліваце беларусаў, якія прасоўваюць Беларушчыну! Крыніца | Мая краіна Беларусь