Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
“Магчыма, яны адмовілі мне з-за таго, што я перасякала мяжу” – беларускай валантэрцы, што перажыла акупацыю Бучы, эвакуявалася, але вярнулася дапамагаць, як толькі гэта стала магчымым, адмовілі ў валантэрскім ВНЖ. Мы распавядалі ўжо пра праблемы беларускі Карыны Пацёмкінай ва Ўкраіне: яе хацелі дэпартаваць ўлетку, але пасьля рэзанансу праблему атрымалася вырашыць. Карыну тады не дэпартавалі – і яна падалася на ВНЖ (мела права падавацца на статус палітычнага ўцекача, але ёй параілі гэтага не рабіць у краіне, дзе ідзе вайна). Нажаль, разгляд дакументаў, са слоў Карыны, зацягнуўся, статус справы ніяк не зьмяняўся цягам месяцу (ня глядзячы на хадатайства з боку мясцовых уладаў Бучы, якія ня толькі ведалі Карыну, але й нават узнагародзілі яе за валантэрскую дапамогу). Не дачакаўшыся адказу, Карына кароткатэрмінова выехала з Украіны, а калі вярнулася праз некалькі дзён – атрымала аўтаматычную адмову (бо выязжаць за межы дзяржавы падчас разгляду справы – забаронена). Карына ў роспачы з-за таго, што – на яе думку – яна засталася з Украінаю ў самыя цяжкія часы (акупацыя Бучы), а цяперака змушана выехаць з краіны паводле фармальнага кіраваньня законамі. Ці будзе падаваць апеляцыю, ці не – Карына пакуль ня ведае, найперш мусяць трохі заспакоіцца эмоцыі. Мая Краіна Беларусь з Кіева