Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
“Навіна не вельмі прыемная, але ніхто з беларусаў не сышоў і не адмовіўся” – мы запыталі ў беларускіх дабраахвотнікаў наконт рэдакцыі Закону Ўкраіны, паводле якога чальцы сям’і загіблага ваяра не атрымаюць кампенсацыю ад Украіны, калі яны грамадзяне РБ. Вось што адказалі нам тыя хлопцы з “Палка Пагоня”, якія зараз знаходзіцца ва Ўкраіне: “…ніхто з беларусаў не сышоў і не адмовіўся прыязджаць у атрад, нас матывуе адзіная мэта: перамагчы маскалей тут і вызваліць усіх Беларусаў з палону рускага свету ў тым ліку і родных. Што тычыцца “грашовага пытаньня”, хлопцы разважаюць так: “Нават калі сям'я загінулага атрымае грошы (што тэхнічна вельмі складана), пагроза жыццю і адсутнасць свабоды нікуды не знікнуць.” Некаторыя беларусы падумалі, што “ўкраінцы – благія ды няўдзячныя”, што думаеце? “Не трэба шукаць вінаватых, бо вораг адзін і, калі б не было вайны, такія пытанні не паўставалі б. Таму мы проста будзем рабіць сваю справу змагаючыся за незалежнасьць!” Нашая рэдакцыя даслала запыты ва ўсе беларускія дабраахвотніцкія фарміраваньні, ды абавязкова пашэрыць адказы ад ПКК, Тэрору, Янкі ды іншых. @MKBelarus з Кіева 👈 то падпішыся!