Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
«Нават калі акно магчымасцяў адчыніцца, мы наўрад ці здолеем яго выкарыстаць» Сацыёлаг Chatham House Рыгор Астапеня лічыць, што ў Беларусі мала шанцаў на перамены і разглядае 6 магчымых варыянтаў з’яўлення палітычнага крызісу, які мог бы прывесці да змены ўлады. ➊ Выбары. Рэферэндум у лютым 2022-га выразна паказаў, якія цяпер будуць усе наступныя выбары. Ва ўмовах застрашвання, нават калі ў Беларусі з’явіцца самы папулярны палітык, ён банальна не зможа сабраць подпісы, не кажучы ўжо пра нейкія пратэсты, бо людзям будзе страшна пакідаць уласны подпіс.  ➋ «Сакавік 1953-га» ў той ці іншай форме. Па-першае, гэта прагназаваць немагчыма. Па-другое, алгарытм дзеянняў Расіі на выпадак смерці дзеючага кіраўніка Беларусі таксама досыць зразумелы: прызначыць гаўляйтара і даслаць свае войскі, каб дакладна справіўся.  ➌ Памылка пры трансфармацыі. Яшчэ два гады таму была надзея: калі Лукашэнка пачне рэфармаваць палітычную сістэму, то можа адчыніцца акно, у якое праз нейкі час заляціць вецер перамен. Пры тым яшчэ нейкі час таму былі спадзевы, што Аляксандр Лукашэнка не будзе ўдзельнічаць у выбарах-2025, то цяпер іх становіцца выразна менш. ➍ Пачатак новай эпохі, выкліканай паразай Расіі ў вайне. Мы зноў жа не ведаем, калі скончыцца гэта вайна, як скончыцца ды як гэта на нас паўплывае. Ды і што ад нас і ад краіны застанецца да гэтага моманту. Спадзявацца, што нам паўсюль пашчасціць, наіўна. ➎ Галодны бунт. Гэта ўжо зусім старая песня, прапусцім.  ➏ Яно само неяк разваліцца. Гэты сцэнар зноў жа не ўлічвае велізарнай групы тых, для каго захаванне палітычнай сістэмы з’яўляецца пытаннем уласнага жыцця, дзеля якога яны гатовы забіраць шмат жыццяў іншых. Адпаведна і спадзевы на сілавы варыянт выглядаюць дзіўна — калі з таго боку ёсць сотні (калі не тысячы) здольных забіваць, то колькі ёсць такіх з іншага?  Па сутнасці нічога не прадракае нам істотных пазітыўных зменаў у найбліжэйшыя гады апроч нейкага «чорнага лебедзя», — лічыць Рыгор Астапеня. Ці згодны вы з такімі думкамі і якія сцэнары вы лічыце найбольш верагоднымі? Пішыце ў каментарах! Крыніца | Мая краіна Беларусь