Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
«Трэба рыхтаваць беларускае грамадства. Але не да вайны, а да адстойвання свайго права жыць на сваёй зямлі, па сваіх законах і правілах». Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што Беларусі ўжо зараз трэба думаць, як адыходзіць ад Расіі і рухацца ў бок Еўропы. «Калі параўнаць нас з украінцамі, то нам больш за ўсё не хапае беларускай ідэнтычнасці, разумення значэння мовы і чаму яе адраджэнне патрэбнае — што гэта не столькі сродак камунікацыі, колькі фундамент нашай самасвядомасці. Нам не хапае ведаў нашай гісторыі, якая вельмі мацуе дух. Украінцы за апошнія гады так прасунуліся ў веданні гісторыі, мовы, культуры, што фактычна выхавалі новае пакаленне, якое цвёрда ведае «Мы — украінцы і гэтым вельмі ганарымся». Якое ведае, куды ідзе. Якое хоча адназначна вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю. Якое хоча гаспадарыць на сваёй зямлі. Цяпер гэты дух вырашае лёс вайны.  Нам таксама патрэбны новыя падыходы да працы на міжнароднай арэне. Пасля жорсткага падаўлення мірных маніфестацый мы праз два гады працягваем бязконца скардзіцца: «Бачыце, што вырабляе рэжым». Так, трэба расказваць пра рэпрэсіі, палітвязняў, але апеляваць да Захаду выключна тым, што ён абавязаны нам з-за гэтага дапамагчы, — вельмі слабая пазіцыя. Мы мусім паказаць, што мы — самыя перспектыўныя ў рэгіёне для правядзення рэформаў, што мы донары бяспекі. Нам патрэбны супольны, кансалідаваны праект, у які дэмакратычны свет палічыць важным інвеставаць. Але гэта мы павінны даказваць, што ў нас варта сур’ёзна інвеставаць. Але толькі еўрапейскімі каштоўнасцямі, беларусізацыяй, вяртаннем да беларускай гісторыі шырокае грамадства мы не возьмем. Моладзь, новых актывістаў — так. Але большасць людзей будзе думаць пра тое, што адбудзецца ў іх сям’і, які будзе заробак, ці не прыціснуць іх рэформы да сцяны так, што дзеці будуць галодныя. Робячы рэформы апошнімі мы можам выкарыстаць досвед суседзяў. Нам абсалютна неабходна ўжо зараз паказываць на прыкладах суседзяў: вось як яны зрабілі рэформы — і эканамічныя, і ў адукацыі, і ў ахове здароўя, карупцыю перамаглі, еўрапейскую краіну будуюць — і жывуць годна, у іх расце дабрабыт і законы бароняць людзей, і ўладу з нізу доверху яны абіраюць самі». Згодныя з думкамі Мілінкевіча? Крыніца | Мая краіна Беларусь