Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
250 гадоў таму Расія пачала знішчаць нашу дзяржаву У 1772 годзе Аўстрыя, Прусія і Расія здзейснілі першы падзел Рэчы Паспалітай. У яго выніку значная частка ўсходняга Вялікага Княства Літоўскага была анексаваная Расіяй. Гаворка ў тым ліку пра частку Інфлянт, ваяводствы Мсціслаўскае, Віцебскае, а таксама частку Полацкага і Менскага. Каб легалізаваць падзел, захопнікі склікалі сойм, але большасць паслоў ВКЛ адмовілася ў ім удзельнічаць, а тыя, якія прыехалі – Самуэль Корсак, Станіслаў Багушэвіч і Тадэуш Рэйтан – выступілі супраць падзелу дзяржавы. Мінула чвэрць тысячагоддзя, а праблема расійскай варожасці далей актуальная. Гісторыя | Мая краіна Беларусь