Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Зянон Пазняк прайшоўся па Украіне — крамлёўская агентура і там! Пазняк напісаў вялікі ліст, у якім канстатаваў, што Украіна цалкам прайграла беларускі кірунак інфармацыйнай вайны. Асноўныя цытаты: ▪️Склалася ўражаньне, што ўкраінцы на гэтым беларускім інфармацыйнам фронце ўвогуле не ваявалі і, як ня дзіўна, наўрад ці разумеюць яго асаблівае для Украіны значэньне. Усё аддадзена ў вотчыну расейскай прапагандзе, і перамога яе тут ашаламляючая. ▪️Прыхільнасьць беларускага народа — палітычны капітал для ўкраінцаў і стрымліваючы чыньнік супраць далейшай агрэсіі Расеі. Яго трэба было зьберагаць і павялічваць. На жаль, гэтая простая чыннасьць у цэлым не была зразумета. Ініцыятыву перахапіла Масква, працуючы нібыта на ўкраінскім баку. ▪️Сярод украінскай палітычнай супольнасьці амаль не знайшлося асобаў, якія б тлумачылі становішча, у якім знаходзіцца акупаваная маскалямі Беларусь, які тэрор, рэпрэсіі і вынішчэньне нацыі там адбываецца, колькі тысячаў беларусаў у турмах, як іх там катуюць за тое, што яны беларусы, за тое, што паставілі "пдабайку" ў Сеціве ў падтрымку Украіны. ▪️Такой дзікай нянавісьці, такіх брудных зьняваг, такога зларадства, такога нізкага і несправядлівага абзываньня і зьневажэньня беларускага народа яшчэ не было ў гісторыі. Беларусы ўсё гэта чуюць і чытаюць. І трэба ведаць (маскоўцы тое ўлічваюць), што абраза, несправядлівае нацыянальнае зьневажэньне выклікае ахоўную пазыцыю ў адказ, якая хутка не мінае. ▪️У гэты ж час расейская прапаганда усяляк паліваючы брудам украінцаў, станоўча адзываецца аб беларусах, падхвальвае іх, дэманструе нават павагу і захапленьне. З Масквы беларусаў не абзываюць (хоць думаюць гэтак жа, як і пра ўкраінцаў). Прафэсійны падыход, маўляў, адчуйце розьніцу. ▪️У выніку посьпехаў расейскай агентурнай прапаганды (якая дзейнічае праз Украіну) паступова павялічваецца магчымасьць ўводу беларускага войска ў расейскую вайну з Украінай. Тым больш, што інфармацыйная вайна тут працягваецца з поўнай перавагай расейцаў. ▪️Супрацьстаяць гэтаму ўжо цяжка, бо шмат страчана, але і украінцам, і беларусам неабхадна схамянуцца, каб крок за крокам вяртаць пазыцыі, гледзячы ў будучыню і разумеючы сэнс супольнай перамогі над «скопішчам зла» і злачынствамі двух разбойнікаў. Ці згодны вы тут з Пазняком? І як лічыце, ці перамагае расейская прапаганда ў вайне за Беларусь? Мая краіна Беларусь