Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
🤍❤️🤍 Святлана Ціханоўская прыбыла ў Нью-Ёрк у штаб-кватэру ААН, дзе на гэтым тыдні адбываецца сесія Генасамблеі ААН Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – галоўная міжнародная арганізацыя ў свеце. У межах ААН дзейнічае Генеральная Асамблея, дзе прадстаўленыя ўсе краіны-чальцы. Раз на год праходзіць сустрэча Генеральнай Асамблеі на ўзроўні міністраў замежных справаў, кіраўнікоў урадаў ці нават кіраўнікоў дзяржаваў. Падчас гэтага тыдня высокага ўзроўня краіны абменьваюцца думкамі пра цяперашнія падзеі і вызначаюць парадак дня для далейшай працы ААН. Вельмі важна, каб беларускае грамадства ў ААН прадстаўляла не МЗС Лукашэнкі, а дэмакратычныя сілы. Візіт Святланы Ціханоўскай у ААН дасць магчымасць сустрэцца з сусветнымі лідарамі і даць ім рэальную карціну таго, што адбываецца ў Беларусі. Мая краіна Беларусь