Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
🇺🇸 Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, сустрэнецца з прадстаўнікамі дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі. 19 верасня Эстонія і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўня, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыма ў вайне супраць Украіны. У той жа дзень Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў і гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спробаў Расіі ўсталяваць кантроль над краінай. Таксама падчас візіту запланаваная двухбаковая сустрэча з генеральным сакратаром Рады Еўропы. Плануецца абмеркаваць наступныя крокі па стварэнні кантактнай групы па сувязях з Беларуссю. Мая краіна Беларусь