Відэаблогер lexmask апублікаваў фота на волі
У чэрвені стала вядома пра затрыманьне відэаблогера lexmask, на чый акаўнт у TikTok цяпер падпісана каля 65 тысяч чалавек. lexmask выпускаў відэа на беларускай мове. Тады на акаўнце зьявіліся відэа з затрыманьнямі, а застаўка абнавілася на выяву дзяржаўнага герба.
Цяпер блогер апублікаваў на сваім інстаграм-акаўнце фота, на якім ён есьць бургер, з попісам: «За добрыя паводзіны выпусьцілі ў Макдональдс».