«Украінцы прыгажуны, зычу ім захаваць больш жыццяў і выбіць акупантаў так, каб раз і назаўсёды»
«Наша ніва» пагутарыла з беларускімі вайскоўцамі і запытала, як яны рэагуюць на тое, як ідзе зараз вайна ва Украіне. Некалькі цытат:
▪️Пуцін думаў, што Украіна не гатовая да такой вайны, а аказалася, што гэта Расія не гатовая, — адзначае дзейны палкоўнік. — Ісці заваёўваць Украіну без рэзерваў і з такім шырокім фронтам…
▪️Не ведаю, у чым там штука, выглядае, што ў «Хаймарсах». Яны пусцілі пад адхон саму філасофію расійскай арміі: «у нас невычарпальныя рэсурсы». Ну так, можа быць і невычарпальныя, але адна справа іх мець, а другая — імі карыстацца.
▪️Па факце, «вторую армию мира» спынілі рэактыўныя сістэмы канца 90-х, і гэта, канечне, смеху варта, гэта здзек з усёй філасофіі непераможнасці расійскай зброі.
▪️Калі казаць пра настроі ў калідорах, то секта веруючых у «силу русского оружия» ў беларускай арміі будзе імкліва скарачацца па меры контрнаступу.
▪️У калектыве яўна прыціхлі размовы пра «радзіму ад Лісабона да Уладзівастока». Яшчэ два месяцы таму было папулярным меркаванне, што Расія ваюе левай нагой, што яе магчымасці такія, што яна можа весці яшчэ дзве-тры аналагічныя кампаніі адначасова, пагражаць Польшчы і балтыйскім краінам, узяць іх ледзь не на маршы. Але цяпер відавочна, што пра «рускую Рыгу» нельга разважаць нават у самых смелых фантазіях.
▪️Калегі ў ах..і ад Украіны: такога яўна не чакалі, і можна сказаць больш, што для многіх гэта самы галоўны злом у жыцці.