🔥 Украіна працягвае наступ, рускія лямантуюць пра Ізюм
Паводле інфармацыі, якую мы атрымалі з некалькіх крыніц, украінскія войскі сапраўды ўжо ў Ізюме, але для падцьверджаньня гэтай інфармацыі трэба дачакацца афіцыйных паведамленьняў Генштабу ЎСУ.
Тым ня менш, калі глянуць на мапу – відавочна, што посьпехі Ўкраіны апошніх дзён вызначылі лёс Ізюму і тых, хто вырашыў там застацца. Ёсьць інфармацыя, што значная частка рускіх проста зьбегла, не чакаючы патрапленьня ў кола ЎСУ.
Тым часам на расеі закрываюць каментары пад пастамі пра вайну, бо грамадзяне краіны-агрэсара пачалі пра нешта здагадвацца й задаюць усё болей пытаньняў адносна сумнеўных гісторый пра “усё ідзе паводле пляну”, “стратаў няма”, “мы ваюем з калектыўным Захадам” (і рэптылоідамі!)
Мая Краіна Беларусь з Кіева