Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
😳 30% жыхароў Беларусі падтрымліваюць так ці іначай дзеяньні РФ ва Ўкраіне?! Такія лічбы паказалі новае дасьледваньне Chatham House. Пры гэтым за актыўнае ўступленьне ў вайну Беларусі выказваецца толькі 3%. 🤔 То бок хай расейцы забіваюць украінцаў, абы ня нас? Яшчэ з цікавага: на пытаньне, што трэба рабіць Беларусі ў кантэксце вайны, 28% адказалі: "абвясціць аб поўным нейтралітэце краіны, вывесці ўсе замежныя войскі і не выказвацца на карысць ні аднаго з бакоў канфлікту”. 🤔 Тут відавочна некаторая супярэчнасьць, бо нейтралітэт – гэта немагчымасьць папрасіць аб дапамозе НАТА ў выпадку нападу расейскіх войскаў на Беларусь… Але беларусы ў масе сваёй ваяваць не гатовыя. То хто будзе бараніць той “абраны” суверэнітэт? @MKBelarus