🎵 “Продкаў памяць абудзі наш край” – украінскі гурт засьпяваў па-беларуску!
Да Дня Беларускай Вайсковай Славы ўкраінскі гурт “Тінь Сонця” разам з Палком імя Кастуся Каліноўскага выпусьцілі кліп “Перамогі сцяг”!
Кліп зьвязвае ў адзін ланцуг часу й гераізму беларусаў-ваяроў часоў Бітвы пад Воршай, паўстаньня Кастуся Каліноўскага, Слуцкага Збройнага Чыну й абароны Ўкраіны ў 2022-м годзе.
💡 Галоўную ролю беларуса-барацьбіта выканаў ваяр-каліновец з пазыўным «Булак», які з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ўстаў у шэрагі абаронцаў Украіны і быў сярод герояў, якія адстаялі Кіеў.
‼️ Паглядзелі? Гляньце другі раз на Youtube ды пастаўце падабайку, каб кліп пабачыла болей беларусаў!
Мая Краіна Беларусь 👈 падпішыся!