Захар Аўчыннікаў — гонар і будычыня нацыі! Гэта той хлопец, які смела задаваў пытанні Лукашэнку. Вось яшчэ некалькі цытатаў з ягонага інтэрв’ю:
▪️«З жаданнем рабіць нешта добрае для сваёй краіны прыйшло і разуменне, што трэба шукаць у сабе смеласць гаварыць па-беларуску: «усё ж такі я беларус». Я імкнуся павялічваць ужыванне мовы і мару, што калісьці поўнасцю на яе перайду. Па-першае, гэта прыгожа, па-другое — магчымасць даць людзям вакол зразумець, што ты беларус».
▪️«Мне здаецца, гэта вельмі важна — гаварыць тое, што думаеш, бо, калі гэтага не рабіць, не будзе развіцця і самастойнасці. Але, каб агучваць свае думкі, патрэбна смеласць. Падняць руку на адкрытым уроку ў першую чаргу было важна для мяне самога. Гэта як доказ таго, што я маю гэтую смеласць».
▪️«Бацькі не глядзелі выступ, але потым мама мяне пахваліла. А таты не стала ў ноч з 31 жніўня на 1 верасня. Але я даведаўся пра гэта, толькі калі вярнуўся. Ён шэсць гадоў змагаўся з анкалогіяй».
Мая краіна Беларусь