Яшчэ адзін годны студэнт!
Навучэнец Віцебскага кадэцкага вучылішча Захар Аўчыннікаў на беларускай мове распавядаў пра слаўнае мінулае Беларусі, а таксама стойка адказваў на пытанні Лукашэнкі.
«Я ганаруся ўсім нашым народам, што праслаўлялі нашу зямлю, пачынаючы ад Ізяслава, Брачыслава, Рагнеды. Давайце ўспомнім тую ж Еўфрасінню Полацкую. Адна з першых асветніц на тэрыторыі Усходняй Еўропы, адчыняла школы, выхоўвала дзяцей, дапамагала дзяўчынам.
«Вялікая Айчынная вайна — гэта страшная трагедыя для нашага народа. На жаль, многія войны прыводзілі да таго, што беларусы ваявалі адзін з адным, забівалі адзін аднаго, гэта страшна.
Савецкі Саюз — яшчэ больш супярэчлівая з'ява. Таму што ён вельмі шмат зрабіў для Беларусі, наша прамысловасць — гэта аснова. Але, на жаль, вельмі многа было і памылак у Савецкім Саюзе, і яны прывялі да развалу. Вось ў мяне напрыклад па матчынай лініі ёсць людзі рэпрэсаваныя, раскулачаныя. Я ж ведаю, як яны жылі. Яны проста многа працавалі, таму жылі даволі добра».
Мая краіна Беларусь