❗️UPD па выбухам у Мінску
Запланаваныя вучэнні тэрабароны праходзяць у Масюкоўшчыне. Як паведаміў наш чытач, на тэрыторыі шмат ваяк і камазаў на расейскіх нумарах. Усё гэта адбываецца прама на тэрыторыі былога канцлагера Шталаг-352, дзе будынкі знаходзяцца ў аварыйным стане.
Вось што пішуць у мясцовых чатах:
▪️Выбухі было чуваць і на Ціміразева на Мінск-Арэне, дзеці і каты з перапугу хаваліся пад ложкам.
▪️Выбухі чутны на Жудро, Цівалі, Адаеўскага.
▪️Ці захаваецца Лазарэт пасля такіх вучэнняў, калі ён і так ледзь стаіць? Ці яго нязручна захоўваць, бо трэба ж дарогу праз Масюкі пракласці 6-поласную, таму варта, каб рухнуў хутчэй?
Мая Краіна Беларусь