У беларускім інфаполі далей надта шмат расійскіх наратываў, пры гэтым рэдка прадстаўляецца іншы пункт гледжання, напрыклад польскі, хаця Польша і палякі моцна падтрымалі беларусаў, а таксама ўкраінцаў і заўсёды казалі пра расійскую пагрозу.
Нярэдка цытаваны ў польскіх СМІ спецыяліст ад расійскай прапаганды ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе Міхал Марэк адзначае:
👉🏻 Візавыя абмежаванні для расіян – адзін са стымулаў антываенных настрояў у Расіі, а грамадзяне Расіі нясуць адказнасць за атаку іх дзяржавы на Украіну.
👉🏻 Гэта не Пуцін ваюе ва Украіне, а сярэднестатыстычныя расіяне, якія падтрымліваюць вайну.
👉🏻 Ад'езд расіян на Захад не ўплывае на іх стаўленне да вайны – гэта добра відаць па выступленнях расіян, якія жывуць на Захадзе (напрыклад, у Германіі).
👉🏻 Еўрапеізацыя Расеі не працуе. Палітыка паблажлівасці да Расіі і стаўленне да расіян як да людзей з еўрапейскім менталітэтам не спыніла агрэсію.
👉🏻 Час на высновы. Ідзе вайна і расіяне забіваюць нашых суседзяў.
Мая краіна Беларусь