⁉️ А вы ведалі, што беларусы таксама пратэставалі супраць савецкай акупацыі Чэхаславакіі ў 1968 годзе?
Шмат хто цяпер ведае пра “сямёра сьмелых” на Чырвонай Плошчы з плякатам “За нашу й вашу свабоду” між іншымі. Болей на Расеі тады людзей, што жадаюць свабоды сабе ды іншым, не знайшлося.
Але былі й беларусы, якія ня гледзячы на таталітарны рэжым ды рэпрэсіі актыўна выступалі супраць, вось іх імёны:
Міхась Кукабака (нарадзіўся ў 1936 годзе) – праваабаронца, публіцыст;
Анатоль Сідарэвіч (нарадзіўся ў 1948 годзе) – гісторык, публіцыст, палітык;
Сяргей Каленчанка (нарадзіўся ў 1949 годзе) – паэт, публіцыст;
Аляксей Карпюк (1920-1992) – пісьменьнік;
Валянцін Тарас (1930-2009) – паэт, публіцыст, перакладчык;
Алесь Раманаў (1949-2005) – паэт, публіцыст, перакладчык.
Яны выказвалі свой пратэст у вельмі цяжкіх умовах, напрыклад, за падпаленыя партрэты савецкіх правадыроў у гарадзенскам універсітэце Сяргея Каленчанку ды Алеся Раманава пасадзілі на 3 і 4 гады. А Анатоль, Сідарэвіч, напрыклад апынуўся ў псыхушцы.
Час ідзе, таталітарныя рэжымы не мяняюцца…
#наша_гісторыя #гісторыя_Беларусі
Мая Краіна Беларусь хоча жыць без КДБ за сьпіною!