Панаехала гасцей з іншаземных абласцей. Не, няправільна — расейцаў з Усходу.
Мы ўжо пісалі, што для расіян пачалі рабіць шопінг-туры выходнага дня, падчас якіх яны робяць сабе банкаўскія карты і наведваюць крамы брэндаў, якія сышлі з Расіі.
«Турыстаў з Расеі стала вельмі шмат, — расказала Свабодзе адна з супрацоўніц невялікай турыстычнай фірмы. — Яны пачалі масава прыяжджаць прыкладна з траўня. Калі раней ехалі ў санаторыі, у Менск, у Берасьцейскую крэпасць, на травеньскія святы ехалі, то цяпер яны тут увесь час. Вельмі шмат груп, экскурсій, практычна па ўсёй тэрыторыі краіны».
Попыт на вандроўкі ў Беларусь у расійскіх турфірмах павялічыўся на 15-30%. Калі раней расіяне ездзілі ў асноўным на выходныя, то зараз ладзяць падарожжы і на тыдзень.
А вы заўважылі вялікую колькасць расіян у Беларусі ці можа сутыкаецеся з імі па працы ў турызму? Напішыце, калі ласка, нам у @@MKBelbot
Мая Краіна Беларусь