Мінаюць дзесяцігоддзі і стагоддзі, а некаторыя рэчы актуальныя далей. Пачытайце, што больш за 150 гадоў таму ў "Лістах з-пад Шыбеніцы" пад псеўданімам Яська-Гаспадар з-пад Вільні пісаў адзін з лідараў нашага антырасійскага вызвольнага паўстання Кастусь Каліноўскі:
"Не будзем гаварыці, з якіх народаў маскалі паўсталі, брацтва там не многа найдзем, няволя манголаў да і цароў маскоўскіх заўсім забіла ў гэтам народзе ўсякую памяць а свабодзе да і зрабіла з яго грамады людзей паганых без мыслі, без праўды, без справядлівасці, без сумлення да і без баязні Боскай. 3 гэтакім народам цары маскоўскія, што то жывуць людскою крыўдаю, падбілі зямлю нашу пад сваё панаванне, тут то мы іх і пазналі, гэтых, як яны сябе называюць, братоў нашых"
Мая краіна Беларусь