🪆 У частцы беларускага грамадства, якое адносна нядаўна пачало цікавіцца палітыкай, існуе наіўнае меркаванне, што расіяне не такія, як бачна ва Украіне і нібыта не падтрымліваюць вайну, або хутка зменяцца. Аднак факты такія, што расійскі імперыялізм, які стагоддзямі сядзіць у галовах расіян, нікуды не дзеўся.
📊 Вашай увазе нядаўнія даследаванні: у ліпені 83% расіян падтрымлівала дзеянні Уладзіміра Пуціна. Такі сам адсотак быў у сакавіку, свежа пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Тады рэйтынг кіраўніка Расіі рэзка павялічыўся.
📊 Таксама бачым, што развязаную Расіяй вайну ва Украіне падтрымлівае 76% расіян, 18% супраць, а 7% не ведаюць, як адказаць.
Апытанне праводзіла Левада-Центр, недзяржаўная даследчая арганізацыя, якую ўлады РФ запісалі ў лік "замежных агентаў".