Вы не паверыце, але Зянон Пазняк нарэшце пахваліў кагосьці з дэмсіл. Порцыю падтрымкі атрымаў Валерый Сахашчык — былы падпалкоўнік, які будзе адказваць за сілавы блок у новым кабінеце:
«Тут я павінен засьведчыць, што Валеры Сьцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не зьвяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь!» — напісаў Зянон у фэйсбуку.
Мая краіна Беларусь