Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
☠️ Беларусы змогуць больш даведацца пра злачынныя камуністычную ідэалогію і савецкі таталітарызм 📄 Стала вядома, што ў распараджэнні BYPOL аказаліся дакументы датычныя савецкіх рэпрэсіі, якія алічбоўвала КДБ (спадкаемца НКУС). Інфармацыя цікавая таксама з таго пункту гледжання, што неасавецкі лукашэнкаўскі аўтарытарызм усе гады не хацеў адчыняць доступ да гэтых архіваў, а савецкія злачынствы найчасцей замоўчваў. ❌ Як піша "Наша Ніва": "У адрозненне ад суседніх краін, архівы савецкай дзяржбяспекі так і не былі адкрытыя пад рознымі надуманымі прычынамі, кшталту «грамадства яшчэ не гатова» і «гэта можа прывесці да звядзення рахункаў з тымі, хто рэпрэсаваў, і іх нашчадкамі»". У адрозненні да іншых краін тыпу Польшчы, Літвы, Эстоніі і іншых, у Беларусі савецкія злачынствы не былі асуджаныя, чаго вынік выдатна бачна сёння. 🩸Даведка: у час савецкай акупацыі нашай краіны, саветы рэпрэсавалі больш за 600 тыс. людзей, у тым ліку вынішчылі вялікую частку нашай інтэлігенцыі. Як пра чырвоныя злачынствы казаў Васіль Быкаў: "Курапаты – толькі кропля ў моры крыві". #гісторыя_Беларусі Мая краіна Беларусь