Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Краіна без сімвалаў чырвонага таталітарызму – вольная краіна Пакуль у Беларусі больш чым 30 гадоў пасля развалу савецкай вязніцы народаў далей стаіць каля 400 помнікаў бальшавіку Леніну і безліч іншых камуністычных ідэалагічных манументаў, у Эстоніі вырашылі канчаткова вырашыць пытанне дэкамунізацыі (дэсаветызацыі). Пастаўленыя ў час савецкай акупацыі вайсковыя помнікі не будуць муляць вока эстонцам. Як заявіла прэм'ер-міністар Эстоніі Кая Калас: "Савецкія вайсковыя манументы павінны быць выдаленыя з публічнай прасторы". Адначасова варта нагадаць, што ў Эстоніі ўжо зʼявіліся помнікі ў гонар герояў, якія змагаліся з савецкімі акупантамі. Таксама і ў суседніх краінах, якія не хацелі вяртацца ў сацыялістычнае мінулае, а выбралі дэмакратычны кірунак развіцця сваіх нацыянальных свабодных дзяржаў. Мая Краіна Беларусь