ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). ⬜️🟥⬜️ Дзе беларусы – там наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гісторыка-нацыянальная Пагоня! Роў
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
⬜️🟥⬜️ Дзе беларусы – там наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гісторыка-нацыянальная Пагоня! Роўна 105 гадоў таму на Першай сесіі Беларускай цэнтральнай рады было пастаноўлена, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрознення. Ва ўмовах Першай Сусветнай вайны такія сімвалы адрознівалі беларусаў ад іншых вайскоўцаў на фронце. У той самы дзень, але год пазней, 5 жніўня 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг у якасці дзяржаўных сімвалаў. 💡 Пагоня – наш адвечны гістарычны сімвал – была дзяржаўным гербам з часоў Вялікага Княства Літоўскага, а вось нацыянальныя сцягі ў прынцыпе з’явіліся значна пазьней у часы мадэрных нацыі, таму такое прызнанне нашага бел-чырвона-белага сцяга як дзяржаўнага было першым у гісторыі! Мая Краіна Беларусь – краіна пад бел-чырвона-белым сцягам!