Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Вынішчэнне Беларушчыны і расеізацыя Беларусі працягваецца Нядаўна стала вядома пра затрыманне 65-гадовай дырэктаркі турыстычнага агенцтва "Віяполь" Галіны Патаевай, якая на пасадзе ўжо 30 гадоў. Акрамя таго жанчына з 2006 года працавала дацэнтам на геафаку БДУ. Само агенцтва "Віяполь" ладзіць беларускамоўныя экскурсіі па Беларусі. Прычыну затрымання звязваюць з даносам раней сумнавядомай прарасійскай актывісткі, якая цесна супрацоўнічае з г.зв. сілавым блокам, які з'яўляецца адным з самых прарасійскіх у лукашэнкаўскай сістэме. Былая кантрабандыстка, а цяпер лукашэнкаўская актывістка накінулася з эпітэтамі "бэчэбэшніца", "антысаветчыца" ды абурылася, што агенцтва не ладзіла экскурсіі на псеўдагістарычную "Лінію Сталіна", пра якую Патаева некалі сказала: "Напэўна, у Еўропе мала каго б прыцягнуў аб'ект пад назвай «Лінія Гітлера», дык чаму мы глядзім на гэта скрозь пальцы". Акрамя таго ў аматаркі русского мира зноў выклікала гнеў беларуская мова, на якой Патаева ў сацсетках пісала запісы.