Праблема не проста ў вайне, а ў Расіі, якая вечна нападае на суседзяў
Аляксандр Мілінкевіч у этэры "Еўрарадыё" звярнуў ўвагу на адсутнасць логікі ў немалой часткі беларускага грамадства, якое лічыць, што вайна дрэнна, а Пуцін – "хороший". Акрамя таго нагадвае, што мы павінны адназначна ацаніць тую расійскую імперыю – якая на працягу стагоддзяў вынішчала нас і з'яўляецца вялікім злом ды напамінае, што ў нас не было дэкамунізацыі, дэсаветызацыі.