Спачатку лукашэнкаўцы як іх расійскія царскія і савецкія папярэднікі вынішчалі ўсё нацыянальнае беларускае, а пазней інтэнсіўна ўзяліся рабіць тое самае з польскім, літоўскім і жыдоўскім.
Спачатку лукашэнкаўцы ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў праект даследавання жыдоўскай культуры Штэтлфэст. А ўжо сёння стала вядома, што рашэннем віцебскага "суда" будзе ліквідаванае грамадскае аб'яднанне "Полацкі габрэйскі культурны цэнтр", якое дзейнічала каля 30 гадоў – паведамляе "Хрысціянская візія".
(Неа)савецкі антысемітызм вярнуўся ў Беларусь пад тым самым (неа)сталінскім чырвона-зялёным сцягам. Коратка кажучы, русский мир зачышчае ўсё, што не расейскае і расійскае.