Чаму сёньня так мала навінаў? Бо ўся рэдакцыя МКБ глядзіць “Вядзьмара” па-беларуску!
Далучайцеся! Вось вам Вядзьмар (сэрыал ад NETFLIX) па-беларуску ад каманды МТГ "RэZэрвацыЯ" (гэта ня тое Z, што вы падумалі)
Ужо глядзелі? То гляньце што было потым: Праз паўстагоддзя паэзіі – польскі фільм 2019-га году ў перакладзе анібел.
Не разумееце, што адбываецца ў Сусьвеце Вядзьмара? Тады глядзіце анімэ-прыквэл Вядзьмар: Кашмар воўка!
Сапкоўскі ня торт? То Вы хіба талкініст?!
Для вас у нас таксама добрыя навіны:
💍 Уладар пярсцёнкаў: Звяз Пярсцёнка
💍 Уладар пярсцёнкаў: Дзве Вежы
💍 Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караляА што апошняе па-беларуску глядзелі Вы? Які фільм/сэрыял хацелі б паглядзець на роднай мове?Мая Краіна Беларусь ❗️ Захавай сабе гэты пост