Усё больш беларусаў вяртаецца да роднай беларускай мовы. Адзін з іх беларускі гімнаст Сямён Букін. Пра свой досвед ён распавёў ў інтэрв'ю "Нашай Ніве":
🔹Я пачаў пакрысе пераходзіць на беларускую мову недзе ў 2019 годзе, пасля паездкі па працы ў ЗША. Гулялі па Дэтройце з двума хлопцамі з Расіі, з кім я тады сябраваў. Пачалі гутарыць пра мову, і ён мяне папракнуў: маўляў, вы, беларусы, сваёй мовай не карыстаецеся, яна вам не патрэбная. Скончылася ўсё спрэчкай, але я адчуў, што мову сваю трэба вывучаць, і тым беларусам, хто яе не ведае, павінна быць сорамна.
🔹Калі гутару па-беларуску з украінцамі, яны мяне разумеюць і размаўляюць са мной на ўкраінскай (...) Бачыў, што калі рускія бачаць, як я па-беларуску гутару з украінцам, ім непрыемна, то-бок ёсць у іх такі схаваны імперыялізм, які праяўляецца ў нелюбові да іншай мовы.
🔹Жадаю, каб Беларусь гутарыла па-беларуску. Расійскую мову не забараняю, але адзінай афіцыйнай мовай павінна быць беларуская.
Мая Краіна Беларусь | Даслаць навіну